2013-09-12 16:50:29

Папа: сям’я – школа пераўзыходжання індывідуалістычнай ментальнасці


RealAudioMP3 Папа Францішак нагадаў, што сям’я – гэта прывелеяваная школа ў якой можна навучыцца шчодрасці, дзяленню, адказнасці, школа ў якой вучаць пераўзыходзіць індывідуалістычныю ментальнасць, дамінуючую ў нашых грамадствах. З такімі словамі Святы Айцец звярнуўся да удзельнікаў 47-га Сацыяльнага тыдня італьянскіх католікаў, які 12 верасня пачаўся на тэму “Сям’я, надзея і будучыня італьянскага грамадства”. Паводле Францішка сям’я – гэта дрожжы грамадства, неабходныя для яго агульнага дабра, таму што будучыня укаранёная на моладзі і старых людзях. “Народ, які не клапоціцца пра старых людзей, дзяцей і моладзь не мае будучыні, бо кепска ставіцца да памяці і абяцання”, - напісаў Папа. Францішак нагадаў, пра пакуты шматлікіх сем’яў, якія часцей за ўсё звязаны з адсутнасцю працы і ўнутранымі канфліктамі. Ён адзначыў каштоўны прыклад простага сведчання многіх сем’яў “якія жывуць сужэнствам і бацькоўствам з радасцю”, “без страху прыняцця таксама і момантаў крыжа, якія калі перажываюцца у адзінстве з Панам, не перашкаджаюць шляху любові, але робяць яго больш моцным”.








All the contents on this site are copyrighted ©.