2013-09-11 14:14:16

Патрыярх Кірыл звярнуўся да Барака Абамы


RealAudioMP3 Патрыярх Кірыл звярнуўся да Прэзідэнта ЗША Барака Абамы з заклікам “прыслухацца да галасоў рэлігійных лідэраў, адзінадушна выступаючых супраць вайсковага умяшання ў сірыйскі канфлікт і спрыяць хутчэйшаму пачатку мірных перамоваў”. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да амерыканскага лідэра з нагоды чарговай гадавіны тэрарыстычных нападаў 11 верасня 2001 г. “Руская Праваслаўная Царква ведае кошт чалавечых пакутаў і стратаў, паколькі наш народ у ХХ ст. перажыў дзве разбуральныя сусветныя вайны, якія ўнеслі мільёны жыццяў і сапсавалі шматлікія лёсы. Мы ўспрымаем як свае ўласныя боль і цярпенні амерыканскага народа, які перажыў жудасныя тэрарыстычныя напады”, - напісаў Патрыярх Кірыл.

Ён адзначыў, што сёння Сірыя стала арэнай узброеннага супрацьстаяння міжнароднаму тэрарызму, а для мільёнаў мірных жыхароў гэта вайна стала “штодзённай Галгофай”. Іерарх выразіў занепакоеннасць з прычыны таго, што ў выніку вайсковага ўмяшання да ўлады ў Сірыі могуць прыйці радыкальныя сілы, якія не здолеюць і не пажадаюць забяспечыць міжканфесійную згоду ў сірыйскім грамадстве. Асобую занепакоенасць патрыярх Кірыл выразіў за хрысціянскае насельніцтва Сірыі, якому ў выпадку вайны пагражае “поўнае знішчэнне ці выгнанне”.

Глава Рускай Праваслаўнай Царквы лічыць важным выкарыстанне магчымасцяў для дыпламатычнага вырашэння канфлікта, якія прадугледжваюць кантроль міжнароднай супольнасці над хімічнай зброяй у Сірыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.