2013-09-10 10:46:08

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі старшыню “Каталіцкай Акцыі”


RealAudioMP3 9 верасня Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню італьянскага аддзялення руху “Каталіцкая Акцыя” Франка Міяна. Падчас сустрэчы падкрэслівалася важнасць выхаваўчай місіі да якой паклікана гэта самая вялікая асацыяцыя свецкіх католікаў у Італіі, праца яе членаў у парафіях і дыяцэзіях, а таксама дзейнасць на карысць бедных, пакутуючых, тых, хто шукае надзеі і салідарнасці. Святы Айцец нагадаў пра прыклад многіх святых і благаслаўлёных, якія мелі дачыненне да руху і пажадаў, каб ён станавіўся ўсё больш місійным – станавіўся “асацыяцыя дзяцей, моладзі і дарослых, якая з радасцю і без страху вядзе дыялог і сустракае усіх”.








All the contents on this site are copyrighted ©.