Праца і моладзь – галоўныя тэмы візіту Папы на Сардзінію
Галоўнымі тэмамі візіта
Святога Айца на Сардзінію будуць праца і моладзь. Пра гэта расказаў арцыбіскуп Кальяры
Аррыго Мільё. Іерарх падкрэсліў, што гэтыя тэмы Францішак выбраў сам. 10 верасня ён
пазнаёміў журналістаў з праграмай візіта Пантыфіка. Папа прыбудзе на востраў раніцай
22 верасня на самалёце. У аэрапорце яго прывітаюць найвышэйшыя прадстаўнікі мясцовай
касцёльнай і свецкай улады. Затым ён накіруецца ў санктуарый Маці Божай з Банарыё.
Тут Францішак узначаліць св. Імшу і марыйную малітву “Анёл Панскі”. Паводле арцыбіскупа
Мільё, у літургіі прымуць удзел больш за 80 тыс. вернікаў. Пасля Эўхарыстыі прадугледжаны
абед з мясцовымі біскупамі.
У праграму візіта Пантыфіка ўключана таксама сустрэча
з беднымі, аб якіх клапоціцца мясцовае аддзяленне “Caritas”, вязнямі і групай цыган,
якая пройдзе ў катэдральным касцёле Кальяры. Акрамя таго, Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі
свету культуры на тэалагічным факультэце мясцовага універсітэта. Заканчэннем візіта
стане сустрэча з моладзю на плошчы перад мясцовым портам, на якой чакаецца больш за
50 тыс. маладых людзей.