2013-09-10 13:27:35

Пантыфік сустрэўся з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый


RealAudioMP3 10 верасня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўнікоў усіх дыкастэрый Рымскай Курыі, старшыню Губернатарата Ватыкана і Папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі. У спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што пасля таго, як на працягу апошніх некалькіх месяцаў Святы Айцец асабіста сустрэўся з кіраўнікамі усіх ватыканскіх дыкастэрыі і паразмаўляў з імі, ён пажадаў сустрэцца з усімі сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі разам. Аўдыенцыя адбылася ў Балонскай зале Апостальскага палацу Ватыкана. Падчас яе, Францішак выслухаў заўвагі і парады самых высокіх прадстаўнікоў Рымскай курыі, адносна тэмаў, якія ужо уздымаліся падчас агульных кангрэгацыі перад правядзеннем канклава. Не застаўся па-за ўвагай удзельнікаў сустрэчы і клопат Святога Айца аб кіраванні Касцёлам – тэма якая будзе абмяркоўвацца таксама падчас сустрэчы дарадчай групы з 8 кардыналаў у першыя дні кастрычніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.