2013-09-09 14:13:41

Папа праз "Твітар": устаць на шлях сустрэчы і дыялогу


RealAudioMP3 9 верасня, працягваючы свай горачы заклік да міру на зямлі і да перамены ў сэрцах людзей, каб ступіць на новую, незнаёмую для чалавецтва дарогу, свабодную ад гвалту і злоснасці, Папа выдаў два паведамленні на сваім акаўнце ў “Твітары”. Абодва заклікаюць усіх людзей да міру і да канкрэтнага дзеяння ў імя міру. “Прашу аднавіць са смеласцю і рашучасцю шлях сустрэчы і перамоваў”, - напісаў Пантыфік. А другі яго твіт асабліва звернуты да вернікаў: “Ніколі не можам губляць надзею. Бог ахінае нас сваёй ласкай, калі мы настойліва просім.”
Як указаў Францішак у гэтыя дні на “плошчы міра”, у якую пераўтварылася плошча св. Пятра ў Рыме, ў абліччы пагрозы пашырэння вайны ў Сірыі неабходна, каб усе людзі дзейсна сказалі сваё “не” вайне, каб актыўна супрацьставіліся братазабойчым канфліктам, усякаму насіллю, распаўсюджанню зброі і яе незаконнаму гандлю, рознага роду эгаістычным памкненням, у імя братэрства і супрацоўніцтва паміж ўсімі.
А. Мартэцкая















All the contents on this site are copyrighted ©.