2013-09-09 12:27:15

Пантыфік выразіў салідарнасць з шахцёрамі


RealAudioMP3 “Горназдабываючая дзейнасць павінна адпавядаць міжнародным стандартам па ахове навакольнага асяроддзя, у пошуку гармоніі інтарэсаў бізнэсу і справядлівасці, каб гэта ўносіла ўклад у справу міра.” Гэта падкрэсліў Папа у сваім звароце на імя старшыні Папскай рады “Iustitia et Pax” кардынала Пітэра Тарксана, які запрасіў у сваю дыкастэрыю біскупаў, капеланаў і пробашчаў, а таксама кіраўнікоў буйнейшых кампаній, каб паразважаць аб этыцы ў здабычы і размеркаванні багаццяў з нетраў Зямлі. Праз Кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ 7 верасня Францішак падрэсліў важнасць ініцыятывы не толькі таму, што аб’яднала кіраўнікоў “шматнацыянальных кампаній сектару – хрысціян, паслядоўнікаў іншых рэлігій і няверуючых, але і а таму, што гэта першы выпадак, калі лідэры горназдабываючай прамысловасці знаходзяцца побач з наступнікам Пятра, каб задумацца аб важнасці іх абавязку ў адносінах да чалавецтва і навакольнага асяроддзя”, - падкрэсліваецца ў пасланні.
Папа, праз удзельнікаў нарады, запэўнівае сваю блізкасць да ўсіх ганякоў: “шахцёраў і іх сем'яў, прафсаюзаў, мясцовых суполак і дзяржаў , якія валодаюць мінеральнымі рэсурсамі”.
“Выкапневая дзейнасць, як і іншыя індустрыі, мае экалагічныя і сацыяльныя наступствы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне”, - гаворыцца ў пасланні ад Папы. Выказваецца ўпэўненасць ў разуменні адказнасці з боку кіраўнікоў галіны, асабліва ў Афрыцы і на іншых кантынентах, ва ўсмедамленні вялікіх памылак мінулага. “Неабходна знайсці новы і больш свядомы працэс прыняцця рашэнняў, які будзе мець на ўвазе складанась праблем галіны ў кантэксце салідарнасці”, - падкрэсліваецца ў пасланні. Неабходна гарантаваць ганякам сацыяльныя і эканамічныя правы ў поўнай павазе да нормаў Міжнароднай Арганізацыі працы. Касцёл на месцах мае супрацоўнічаць з кіраўнікамі горназдабываючай прамысловасці, каб развіваць больш рацыянальны і справядлівы падыход да праблемы, - гаворыцца ў пасланні.
У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі залата- і металаздабываючай, алмазнай і іншай выкапневай прамысловасці, інвестары з Еўропы, Азіі і Афрыкі.

А. Мартэцкая










All the contents on this site are copyrighted ©.