2013-09-08 13:35:23

Францішак: імкненне да міру доўгае, патрабуе цярпення і настойлівасці


RealAudioMP3 Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” папа Францішак вітаючы вернікаў, падзякаваў усім тым, хто па-рознаму, далучыўся да Дня посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў свеце, які 7 верасня прайшоў на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
“Я дзякую многім людзям, якія далучылі ахвяру свайго цярпення. Дзякую грамадзянскім уладам, а таксама членам іншых хрысціянскіх супольнасцяў і прадстаўнікам іншых рэлігій; мужчынам і жанчынам добрай волі, якія з гэтай нагоды, ўзнялі малітвы, пост і разважанні”, - сказаў Папа. Пантыфік нагадаў, што абавязкі хрысціян працягваюцца надалей і заклікаў усіх працягваць малітвы і ўздымаць ўчынкі за мір у свеце! “Заклікаю вас працягваць маліцца за тое, каб неадкладна спыніліся насілле і знішяэнні ў Сірыі, і каб працягваліся працы на карысць дасягнення справядлівага вырашэння братазабойчага канфлікту. Памолімся таксама за іншыя краіны Блізкага Усходу, асабліва за Ліван, каб дасягнуў жаданую стабільнасць і надалей быў прыкладам сумеснага суіснавання; за Ірак, каб насілле на рэлігійнай глебе пакінула месца шляху для прымірэння; за мірны працэс паміж ізраільцянамі і палестынцамі, каб ён працягваўся з рашучасцю і мужнасцю. Памолімся ў інтэнцыі Егіпта, каб усе егіпцяне, мусульмане і хрысціяне, разам імкнуліся да пабудовы грамадства, на карысць усяго насельніцтва”, - адзначыў Святы Айцец.

”Імкненне да міру доўгае і патрабуе цярпення і настойлівасці! Працягвайма нашу малітву”, - заклікаў вернікаў Папа.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.