2013-09-08 14:20:45

Францішак: трэба працягваць маліцца за мір у свеце (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Папа Францішак падчас сённяшняй малітвы “Анёл Панскі” падзякаваў католікам, хрысціянам іншых канфесій, вернікам іншых рэлігій, і людзям добрай волі за дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ўсім свеце. Папрасіў малітваў за прымірэнне паміж варагуючымі народамі, а таксама заклікаў да спынення незаконнага гандлю зброяй. “Дарагія браты і сёстры- прывітаў Папа прысутных вернікаў і пілігрымаў на плошчы св. Пятра – у сённяшнім Евангеллі Езус узгадвае умовы, якіх павінны прытрымлівацца яго вучні: яны не павінны нічога аддымаць ад Яго любові, але несці свой крыж і ісці за Ім. Шмат людзей прыходзіла да Езуса, жадалі стаць яго паслядоўнікамі. Гэта мела месца, асабліва пасля таго, як Ён здзейсніў цудоўны знак, якія засведчыў пра Яго як Месію, Караля Ізраіля. Але Езус не хацеў нікога падманваць. Ён ведаў добра, што чакае Яго ў Іерусаліме, якім з’яўляецца шлях, якім павінен прайсці па волі Нябеснага Айца: гэта шлях крыжа, самаахвяраванне дзеля даравання нашых грахоў. Ісці за Езусам не значыць прымаць удзел у трыюмфальным шэсці! Гэта азначае падзяляць Яго міласэрную любоў з іншым, увайсці ў Яго вялікую працу міласэрнасці адносна кожнага чалавека і ўсіх людзей. Учынкі Езуса – гэта ўчынкі міласэрнасці, прабачэння і любові. І гэтае ўніверсальнае прабачэнне праходзіць праз крыж. Але Езус не жадае выконваць гэтую працу сам: жадае ўцягнуць таксама і нас у гэтую місію, якую Айцец даручыў Яму. Пасля ўваскрасення Езус сказаў сваім вучням: “Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас... Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя” (Ян 20,21.22). Вучань Езуса адмаўляецца ад усіх дабротаў, таму што знайшоў у Ім самае вялікае дабро, у якім кожнае іншае дабро атрымлівае сваю поўную каштоўнасць і значэнне: сямейныя вузы, іншыя адносіны, працу, эканамічныя і культурныя даброты... Хрысціяніні адлучаецца ад усяго і знаходзіць усё ў логіцы Евангелля, у логіцы любові і служэння.

Каб патлумачць гэтае патрабаванне Езус выкарыстоўвае дзве прыпавесці: пра вежу, якую хацелі будаваць і пра караля, які пайшоў на вайну. У гэтай апошняй прыпавесці гаворыцца: “Ці кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру” (Лк 14,31-32). Тут Езус не хоча абмяркоўваць тэмы вайны, гэта толькі прыпавесць. Але ў гэты момант, у якім мы моцна молімя за мір у свеце, гэтыя Словы Пана кранаюць нас да жывога, і па сутнасці кажуць нам: існуе глыбейшая вайна з якой мы павінны змагацца ўсе. Гэта моцнае і адважнае рашэнне, каб адмовіцца ад зла і яго спакус і выбраць дабро, што гатовыя плаціць за гэта асабіста: гэта менавіта значыць наследаваць Хрыста і узяць свой крыж! Гэта змаганне са злом! Тады чаму служаць так шматлікія войны, калі ты не здольны узняць гэтае змаганне са злом. Гэта патрабуе, між іншым, адкінення братазабойчай нянавісці і хлусні,якімі яны паслугоўваюцца, і насілля ва ўсіх яго формах, распаўсюджвання зброі і незаконнага гандлю ёю. заўсёды ўзнікаюць сумненні: ці вайна ўзнікае з-за камерцыйных пытанняў, каб знайсці рынак на продаж зброі.Гэта ворагі, з якімі трэба змагацца аб’яднаннымі і з паслядоўнасцю, не імкнучыся да іншых інтарэсаў, як толькі тых, што тычацца міру і агульнага дабра.

Дарагія браты і сёстры, сёння мы таксама адзначаем Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі, свята, якое асабліва дарагое Усходнім Цэрквам. Таму зараз мы можам сардэчна павіншаваць усіх братоў і сясцёр, біскупаў, законнікаў і законнц Усходніх Цэркваў, праваслаўных і каталіцкіх. Езус – гэта сонца, Марыя з’яўляецца світанкам, які абвяшчае Яго рост. Учора вечарам мы чувалі, давяраючы Яе заступніцтву нашы малітвы за мір у свеце, асабліва ў Сірыі і на Блізкім Усходзе. Зараз памолімся да яе як Каралевы Міру”.

Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец прывітаў розныя групы пілігрымаў, якія былі прысутныя на плошчы св. Пятра. Папа нагадаў, што 7 верасня да хвалы алтароў была паднесена італьянка Марыя Баланезі, якая ўсё сваё жыцці ахвяравала служэнню бедным і хворым, церпячы вялікія пакуты ў глыбокай еднасці з мукай Хрыста.
На канец Папа пажадаў усім добрай нядзелі.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.