2013-09-07 13:26:41

Славакія даслала да Святога Пасаду новага пасла


RealAudioMP3 Папа Францішак 7 верасня прыняў даверчыя граматы новага пасла Славакіі пры Апостальскай Сталіцы Пітэра Сапкі. Пітэр Сапка нарадзіўся ў Празе ў 1954г. Жанаты, мае дзвюх дачок. Атрымаў эканамічную і журналісцкую вышэйшую адукацыю ў Браціславе, дыплом Парыскай вышэйшай школы адміністравання.
Пітэр Сапка мае шматгадовы вопыт дыпламатычнай, а таксама гаспадарчай і камерцыйнай працы. Прадстаўляў Славакію ў Бельгіі, Паўднёвай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і пры міжнардных структурах. Валодае, акрамя славацкай, англійскай, рускай, французскай і нямецкай мовамі.
70 працэнтаў насельніцтва маладой Славацкай Рэспублікі складаюць католікі. Яна ўзнікла ў выніку так званага “мяккага разводу” – пасля “аксамітавай рэвалюцыі” ў Чэхаславакіі ў 1990г.
Славацкая Рэспубліка ад 2004 г. з’яўляецца членам НАТА. У 2009г. прынята ў Еўрапейскі Саюз.
А. Мартэцкая











All the contents on this site are copyrighted ©.