2013-09-07 11:27:24

Арцыбіскуп Палья: маліцца за мір значыць дакрануцца да штурвалу гісторыі


RealAudioMP3 Важна, каб заклік да міру, зроблены папам Францішкам, дасягнуў як найбольш сем'яў свету, - лічыць арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папаскай рады па справах сям’і . Ён не мае сумніву, што паратунак зыходзіць з сем’яў, таму ў гэты момант у чарговы раз заклікае ўсе сем’і прыняць удзел у спыненні эскалацыі вайсковых дзеянняў у Сірыі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх сцвердзіў, што менавіта ў сям’і нараджаецца жыццё, мір, салідарнасць і братэрства. У абліччы трагедыі ў Сірыі - важна, каб усе неяк удзельнічалі ў спыненні варожасці. Кожная сям’я можа ўнесці свой уклад праз розныя акцыі, - перакананы старшыня ватыканскай дыкастэрыі.
“Для вернікаў, для хрысціянскіх сем'яў, звярнуцца да Бога ў малітва азначае дакрануцца да штурвалу гісторыі , таму што малітва змяняе гісторыю: ўзмоцненая малітва да Пана глыбока адбіваецца на гістарычных падзеях”, - сказаў арцыбіскуп Палія.
Ён падкрэсліў, што супольнае супрацьстаянне вайне – гэта знак цывілізаванасці, а таксама веры, ад якой залежыць будучыня планеты.
А. Мартэцкая









All the contents on this site are copyrighted ©.