2013-09-06 13:07:28

Святы Пасад абвяргае фальшывую інфармацыю некаторых СМІ


RealAudioMP3 На працягу некалькіх апошніх дзён Зала Друку Апостальскай Сталіца неаднаразова абвергала распаўсюджаную некаторымі СМІ інфармацыю адносна прыватных тэлефонных званкоў папы Францішка. Падчас сустрэчы з журналістамі 5 верасня кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што непраўдай з’яўляецца інфармацыя, адносна таго, што Святы Айцец асабіста тэлефанаваў Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду. “Я катэгарычна гэта адмаўляю”, - сказаў кс. Ламбардзі. 6 верасня, Зала Друку абвергла інфармацыю распаўсюджаную французскім выданнем “Il Figaro” аб тым, што Францішак паразмаўляў па тэлефоне з 25-гадовым практыкуючым католікам з Тулузы, які мае гомасексуальную арыентацыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.