2013-09-05 11:35:25

Святы Айцец сустрэўся з Маланкарскім Каталікосам


RealAudioMP3 5 верасня папа Францішак сустрэўся з Маранам Базыліосам Мар Фамой Паўлосам ІІ Каталікосам Маланкарскай сіра-праваслаўнай Царквы – адной з самых старажытных Усходніх Цэркваў, якая была заснавана апосталам Тамашам на тэрыторыі Індыі. Яе кіраўнік прыбыў у Рым у рамках душпастрырскага візіта да вернікаў Маланкарскай Царквы ў Еўропе. Звяртаючыся да высокага госця, Папа падкрэсліў, што “апостальскае братэрства, якое аб’ядноўвала першых вучняў у служэнні Евангеллю аб’ядноўвае таксама і сёння” Каталіцкі Касцёл і Маланкарскую Царкву, “нягледзячы на тое, што на працягу, часам сумнай гісторыі, былі падзелы”. Францішак адзначыў, што нягледзячы на адсутнасць эўхарырыстычнай еднасці паміж Цэрквамі, іх аб’ядноўвае вера ў Езуса Хрыста, Укрыжаванага і Уваскрослага, якая падштурхоўвае працягваць і ўмацоўваць экуменічную дзейнасць, сустрэчу і дыялог на карысць поўнага адзінтва.

Святы Айцец нагадаў, што ў выніку некаторых сустрэч паміж Каталікосам Маранам Базыліосам Мар Фамой Мацьвеем І і бл. Янам Паўлам ІІ ў 1980-я гг. былі зроблены важныя крокі на шляху збліжэння. У прыватнасці Папа ўзгадаў пра заснавананне Змешанай тэалагічнай камісіі па дыялогу, якая “працягвае сваю каштоўную працу” і прывяла да значных рашэнняў, адносна “супольнага выкарыстання культавых будынкаў і могілак, узаемнага прадастаўлення духоўных і літургічных рэсурсаў у асабівых душпастырскіх сітуацыях, а таксама аб неабходнасці акрэслення новых формаў супрацоўніцтва перад растучымі сацыяльнымі і рэлігійнымі выклікамі”.

“Я хацеў нагадаць пра некаторыя этапы гэтага трыццацігадовага збліжэння паміж намі, бо думаю, што на экуменічным шляху важна з даверам глядзець на зробленыя крокі, пераўзыходзячы прадузятасці і закрытасці, якія з’яўляюцца часткай “культуры сутыкнення” – крыніцы падзелаў і пакідаюць месца “культуры сустрэчы”, якая вучыць нас узаемнаму разуменню і дзейнасці на карысць адзінства”, - сказаў папа Францішак.

Папа падкрэсліў, што чалавечыя слабасці і беднасць запавольваюць экуменічны шлях, таму неабходна больш актыўна маліцца, каб Святы Дух “сваёй ласкай, святлом і цяплом мог растапіць нашу холаднасць і весці нашы крокі да ўсё большага братэрства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.