2013-09-04 11:04:10

Святы Айцец заклікаў усіх далучыцца да малітвы аб міры


RealAudioMP3 Маліцца аб міры ў Сірыі і ва ўсім свеце, заклікаў папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 верасня. Святы Айцец нагадаў, што ў суботу 7 верасня адбудзецца дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міра ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. “Я зноў заклікаю увесь Касцёл інтэнсіўна перажыць гэты дзень, і выражаю маю ўдзячнасць іншых братам хрысціянам, братам іншых веравызнанняў, а таксама мужчынам і жанчынам добрай волі, якія жадаюць далучыцца, ва ўласных месцах і уласным чынам, да гэтага моманту”, - сказаў Папа. Асаблівым чынам ён звярнуўся да жыхароў Рыма і пілігрымаў прысутных у Вечным горадзе, каб сабраліся ў 19.00 на плошчы св. Пятра і прасілі Бога аб вялікім дары міра. “Уздымецца ва ўсім свеце моцным вокліч аб міры!”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.