2013-09-04 14:04:30

Папа сустрэўся з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына


RealAudioMP3 4 верасня папа Францішак сустрэўся з капітанамі-рэгентамі Рэспублікі Сан-Марына Антанэлай Мулароні і Дэнісам Амічы. Святы Айцец прыняў кіраўнікоў гэтай дзяржавы на аўдыенцыі. Затым яны сустрэліся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас перамоваў, падкрэсліваліся добрыя ўзаемныя адносіны паміж Рэспублікай Сан-Марына і Святым Пасадам. У спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, адзначаецца, што ўдзельнікі сустрэчы закранулі пытанні звязаныя з цяжкай сітуацыяй ва ўсходняй частцы міжземнамор’я і пагадзіліся адносна таго, што толькі “адзінадушная дзейнасць усіх краін можа гарантаваць мірнае вырашэнне канфлікта і бяспеку ва ўсім рэгіёне”. “Абодва бакі пацвердзілі жаданне працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва на білатэральным узроўні і ў кантэксце міжнароднай супольнасці”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.