Колькасць чытачоў Папы ў “Твітэры” перавысіла 9 млн. чалавек
4 верасня
агульная колькасць чытачоў папы Францішка ў “Твітэры” перавысіла 9 млн. чалавек. Апошні
мільён чалавек далучылася да акаўтна @pontifex на працягу 38 апошніх дзён і паводле
падлікаў спецыялістаў ужо ў першыя дні кастрычніка колькасць чытачоў Папы ў гэтай
сацыяльнай сетцы дасягне 10 млн. чалавек. На момант абрання кардынала Берголіа на
Пасад св. Пятра за паведамленнямі Паскага акаўнта ў “Твітэры” сачыла “усяго” 3,3 млн.
чалавек. Па-ранейшаму самымі папулярнымі з 9 яго старонак застаюцца іспанамоўная і
англамоўная. Першая налічвае каля 3,5 млн. чытачоў, а другая каля 3 млн. Менш папулярнымі
з’яўляюцца версіі акаўнта на польскай мове і арабскай, але і яны маюць даволі вялікую
колькасць чытачоў – 121 тыс. і 86 тыс. чытачоў адпаведна.