2013-09-03 11:25:25

Папа заклікае да міру праз "Твітэр"


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў шэраг твіт-паведамленняў прысвечаных тэме міра. “Няхай больш ніколі не будзе вайны! Няхай больш ніколі не будзе вайны!”, – з такімі словамі звярнуўся Святы Айцец 2 верасня. У наступным твіце Пантыфік сцвердзіў: “Мы хочам быць людзьмі міра, хочам быць мужчынамі і жанчынамі міра”. Праз некалькі гадзін ён дадаў: “Колькі пакутаў, колькі спусташэння, колькі болю прынесла выкарыстанне зброі”. Раніцай 3 верасня Францішак зноў звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у “Твітэры”. На гэты раз Папа нагадаў, што “Езус, прыходзячы да нас перамяняе наша жыццё. У Ім мы бачым, што Бог – гэта любоў, вернасць, жыццё якое дорыцца”. Затым Папа выразіў жаданне ўсяго чалавецтва: “Мы хочам каб ў гэтым нашым грамадстве, змучаным падзеламі і канфліктамі, наступіў мір”, - напісаў ён. Сваім апошнім твітам Францішак адзначыў: “З асаблівай рашучасцю асуджаю выкарыстанне хімічнай зброі!”








All the contents on this site are copyrighted ©.