2013-09-02 14:39:43

Насычаная пілігрымка папы Францішка ў Асізі


RealAudioMP3 Візіт Пантыфіка ў Асізі, стане сапраўднай пілігрымкай на радзіму асізскага бедняка св. Францішка. Падчас яе Папа наведае шэраг базылік, касцёлаў і месцаў звязаных з жыццём святога апекуна яго пантыфіката. Раніцай 4 кастрычніка Святы Айцец пакіне Ватыкан на верталёце. Першым пунктам яго падарожжа стане дзіцячы рэабілітацыйны цэтры “Інстытут Серафіко” у Асізі. Тут Пантыфік сустрэнецца з прадстаўнікамі мясцовых касцёльных і грамадзянскіх уладаў. Затым ён пешшу накіруецца ў касцёл гэтай установы, дзе паразмаўляе з хворымі дзецьмі і дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія тут праходзяць лячэнне.

Пасля гэтай сустрэчы Папа прыбудзе ў санктуарый св. Даміяна, які знаходзіцца на ўскраіне горада і вядомы тым, што менавіта ў ім св. Францішак пачуў голас Езуса: “Ідзі і адбудуй дом мой”. Памаліўшыся тут Папа наведае таксама сядзібу мясцовага біскупа, дзе сустрэнецца з беднымі. Менавіта на гэтым месцы, у 1206 г. св. Францішак зняў з сябе вопратку на знак поўнай адданасці Богу і бедным. Пакінуўшы сядзібу біскупа, Пантыфік пройдзе пешшу ў асізскі касцёл Санта Марыя Маджорэ, дзе прабудзе некаторы час прыватна.

Каля 10.20 Папа прыбудзе галоўную святыню горада – базыліку св. Францішка, дзе памоліцца каля магілы асізскага бедняка. Затым, на плошчы перад базылікай, адбудзецца Эўхарыстыя. Пасля літургіі Папа накіруецца ў мясцовы цэнтр “Caritas” дзе паабедае з беднымі.

У праграму візіта Пантыфіка ўключана таксама месца звязанае з жыццём св. Францішка, але якое знаходзіцца на пэўнай аддаленасці ад Асізі. У прыватнасці Святы Айцец наведае “Eremo delle Carceri” – санктуарый які размешчаны на вышыні 800 м над узроўнем мора, на схіле гары Субазіо. Менавіта сюды св. Францішак ухадзіў разам са сваім братамі, каб пабыць сам на сам з Богам.

Пасля гэтага візіту Папа таксама наведае Асізскі катэдральны касцёл св. Руфіна, у якім сустрэнецца з мясцовым духавенствам і базыліку св. Кьяры дзе ў цішыні памоліцца перад крыжам св. Даміяна.

Заключнымі момантамі візіту станут малітва ў базыліцы Святой Марыі Анёльскай, сустрэча з моладзю на плошчы перад ім і візіт у санктуарыі Рыварота – месца ў якім некаторы час жыў св. Францішак пасля таго, як пакінуў бацькоўскі дом.








All the contents on this site are copyrighted ©.