2013-09-01 11:47:04

Іарданія: саміт кіраўнікоў Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, кардынал Жан -Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прыме ўдзел у саміце кіраўнікоў Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў Блізкага Усходу. Сустрэча, якая пройдзе 3-4 верасня ў сталіцы Іарданіі, Амане, была склікана каралём гэтай краіны Абдалой Ібн Хусэйнам. Манарх нядаўна прабываў у Ватыкане, дзе сустрэўся з папам Францішкам. “Каралеўская сям’я Іарданіі хоча сабраць меркаванні і інфармацыі адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе, таму што хоча зрабіць рэальны ўклад у вырашэнне праблемаў , якія ўплываюць на жыццё шматлікіх карэнных хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе”, - сказаў у інтэрв’ю агенцтву “Fides” патрыярхальны вікарый для Іарданіі Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма арцыбіскуп Марун Лахам.

Акрамя ватыканскага пурпурата ў мерапрыемстве прымуць удзел шматлікія Патрыярхі, біскупы і святары з гэтага блізкаўсходняга рэгіёну. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў саміту стане, перад усім, палітычная сітуацыя ў Егіпце, Сірыі, Ліване, Іраку, Палестыне і Іарданіі, а таксама праблемы і выклікі хрысціян, якія жывуць у гэтым рэгіёне.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.