2013-08-31 12:25:12

Францішак прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Японіі


RealAudioMP3 31 жніўня папа Францішак прызначыў свайго спецыяльнага пасланніка на святкаванне 100-годдзя з дня заснавання Сафійскага універсітэта ў Токіа. Ім будзе кардынал Рафаэле Фарына, архіварыус Ватыканскага сакрэтнага архіва і кіраўнік Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі на пенсіі. Святкаванне адбудзецца ў сталіцы Японіі 1 лістапада. Сафійскі універсітэт быў заснаваны езуітамі ў 1913 г. Гэта першы каталіцкі універсітэт у Японіі. Першапачаткова ў ім дзейнічалі факультэты немецкай літаратуры, філасофіі і камерцыі. На працягу стагоддзя універсітэт станавіўся больш вялікім: павялічылася колькасць факультэтаў, кафедраў і студэнтаў. На сённяшні дзень тут можна атрымаць адукацыю ў галіне тэалогіі, гуманітарных навук, юрыспундэнцыі, эканомікі, лінгвістыкі, натуральных навук і перадагогікі. Пры універсітэце дзейнічае шэраг навукова-даследчых устаноў: Інстытут хрысціянскай культуры і рэлігій Усхода, Інстытут сярэдневечнай філасофіі, Інстытут Лацінскай Амерыкі, Інстытут біялагічных навук, Міжнародны лінгвістычна-інфармацыйны інстытут, Інстытут сацыяльнай справядлівасці і інш. Сафійскі універсітэт мае найбольшую колькасць замежных выкладчыкаў і студэнтаў у Японіі. Сярод яго выпускнікоў пісьменнік Іноўэ Хісасі і былы прэм’ер-міністр Японіі Хасакава Марыхіра.








All the contents on this site are copyrighted ©.