2013-08-31 12:43:00

Папа пацвердзіў паўнамоцтвы некаторых ватыканскіх іерархаў


RealAudioMP3 31 жніўня папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы шэрагу вышэйшых кіраўнікоў Дзяржсакратарыята і Прэфектуры Папскага дому: Субстытута па агульных справах Дзяржсакратарыяту арцыбіскупа Анджэла Бэчу, Сакратара па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці, прэфекта Папскага дома арцыбіскупа Георга Генсвайна, Дарадчыка па агульных справах кс. прэлата Пітэра Уэлса і намесніка Сакратара па адносінах з дзяржавамі кс. прэлата Антуана Камілеры. Аб гэтым Пантыфік паведаміў вышэй названым іерархам падчас аўдыенцыі ў Доме св. Марты сёння.








All the contents on this site are copyrighted ©.