2013-08-31 15:19:21

Арцыбіскуп Каракаса: новапрызначаны Дзяржсакратар – чалавек з вялікім дыпламатычным досведам


RealAudioMP3 “Важным рашэннем” назваў прызначэнне арцыбіскупа Пьетро Параліна на пасаду Дзяржсакратара арцыбіскуп Каракаса кардынал Хорхе Уроса. Паводле пурпурата, новапрызначаны Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы з’яўляецца чалавекам з “вялікім дыпламатычным досведам”. “У мінулым ён кіраваў важнымі перамовамі паміж Апостальскай Сталіцай і В’етнамам, Кітаем і Расіяй”, - адзначыў кардынал Уроса і дадаў, што ў Венесуэле, арцыбіскуп Паралін заўсёды паводзіў сябе “разважліва і ўважліва, а таксама граў важную ролю ў працэсе збліжэння паміж Касцёлам і дзяржавай, паміж рознымі кампанентамі грамадства і ўладамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.