2013-08-30 12:37:58

Спачувальная тэлеграма Папы з прычыны смерці кардынала Мазомбве


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю замбійскага кардынала Медардо Джозэфа Мазомбве, які памёр 29 жніўня ва ўзросце 81- го года. У тэлеграме на імя арцыбіскупа Лусакі Джорджа Мпунду Папа сцвярджае, што “з вялікім смуткам прыняў паведамленне аб смерці” іерарха, які быў арцыбіскупам Лусакі на пенсіі. Пантыфік з удзячнасцю ўспамінае нястомныя намаганні памерлага кардынала “у распаўсюджванні Евангелля ў Афрыцы” як таксама яго “бесперапынную працу на карысць бедных”. Святы Айцец выказаў сваю блізкасць духавенству і вернікам дыяцэзіі, а таксама родным. Ён запэўніў аб сваёй малітве за памершага іерарха.

Медардо Джозэф Мазомбве нарадзіўся ў 1931 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1960 г. Займаў важныя пасады ў епіскапаце Замбіі. Некалькі разоў быў старшынёй епіскапата краіны. Біскупскую сакру атрымаў у 1970 г. У 1979-1986 гг. быў старшынёй Асацыяцыі Біскупскіх Канферэнцый Усходняй Афрыкі. У 2010 г. папа Бэнэдыкт ХVI далучыў Медардо Джозэфа Мазомбве да Калегіі Кардыналаў. Такім чынам ён стаў першым кардыналам з Замбіі

Пасля смерці Медардо Джозэфа Мазомбве ў Калегію Кардыналаў уваходзіць 201 член, з якіх 112 не дасягнулі яшчэ 80-гадовага ўзроста.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.