2013-08-30 13:08:39

Германія: Міжнародны кангрэс “Renovabis”


RealAudioMP3 “Еўропа – гэта не толькі захаванне еўра, але, перад усім, ўмацаванне міру і свабоды ў Старым Кантыненце” , - сказаў арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі, кардынал Рэйнхард Маркс падчас прац 17 Міжнароднага кангрэса дабрачыннай арганізацыі Канферэнцыі нямецкіх біскупаў “Рэнавабіс”. Кангрэс праходзіць у Фрайзінгу на тэму “Свабодныя і салідарныя. Хрысціяне ў адказе за Еўропу”. У сваёй прамове кардынал Маркс заклікаў да салідарнасці ў пабудове адзінай Еўропы. “Развіццё свабоды і дэмакратыі пасля падзення камунізму з’яўляецца відавочным прагрэсам” , - сказаў іерарх. Ён падкрэсліў тут ролю Яна Паўла II. Па словах пурпурата, менавіта бл.Ян Павел ІІ рашуча ўзняў свабоду, як пуцяводную думку каталіцкай сацыяльнай навукі. Паводле іерарха Папа жадаў, каб Еўропа стала для людзей “вялікім духоўным заданнем”.

“Гэты выклік застаецца актуальным, асабліва сёння, калі разам з развіццём свабоды павялічыўся “дзікі капіталізм”. Таму, як сказаў кардынал Рэйнхард Маркс, жыхары Еўропы павінны ўзяць на сябе больш адказнасці за развіццё свайго кантынента, а Каталіцкі Касцёл павінен быць на ім больш бачны ў якасці глабальнй і магутнай ўстановы.

У кангрэсе бяруць удзел прадстаўнікі каля 30 краін Еўропы, у тым ліку і дэлегацыя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Яе прадстаўляюць восем чалавек, на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Асобнай дэлегацыяй прадстаўлена ў Фрайзінгу і Беларуская Праваслаўная Царква.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.