2013-08-30 12:46:07

Ватыкан: выпушчаны новыя паштовыя маркі


RealAudioMP3 Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан 30 жніўня выпусціў спецыяльныя паштовыя маркі, прысвечаныя двум Папам эпохі Адраджэння. Яны выйшлі да 500 - годдзя смерці папы Юлія ІІ, які памёр у 1513 г., і 500-годдзя абрання Джованні дэ Медычы на Пасад св.Пятра, які прыняў імя Льва Х. Акрамя таго была выпушчана таксама серыя паштовак з нагоды 500-годдзя ўстанаўлення папам Юліем ІІ у 1513 г. “Капэлы Джуліі”, хору, які прымае ўдзел у літургічных святкаваннях ў базыліцы св. Пятра.

Паштовыя маркі, якія папярэдне выпусціў Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння італьянскаяга кампазітара Джузэпэ Вердзі і нямецкага Рыхарда Вагнера, якія нарадзіліся ў 1813 г.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.