2013-08-30 13:13:04

Абаронца правоў хрысціян стаў лаўрэатам прэміі Марціна Лютэра Кінга


RealAudioMP3 Старшыня Індыйскай Рады Хрысціян Саян Георг стаў лаўрэатам сёлетняй прэміі за мір імя Марціна Лютэра Кінга. Яна прысуджана за яго дзейнасць у абароне рэлігійнай свабоды ў Індыі і Азіі, а таксама за яго падтрымку на карысць бедных, асабліва дзяцей. Рада, якую ўзначальвае Саян Георг, з вялікай адданасцю і ахвярнасцю змагаецца ў Індыі і ў іншых азіяцкіх краінах за роўнасць і справядлівасць для вызнаўцаў Хрыста, а таксама выяўляе выпадкі праяваў неталерантнасці і насілля ў дачыненні да іх.Прэмію ўручыў 28 жніўня ў Мумбаі былы старшыня Канферэнцыі Паўднёвых Хрысціян, якую заснаваў Марцін Лютэр Кінг, Чарльз Стыль, і былы прэзідэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.