2013-08-29 13:04:54

Іарданскі іерарх: спадзяемся наша краіна далучыцца да пазіцыі Святога Пасаду па Сірыі


RealAudioMP3 “Іарданія, нягледзячы на тое, што з’яўляецца маленькай краінай, грае важную ролю для міра ў Сірыі”, - адзначыў патрыярхальны вікарый для Іарданіі Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма арцыбіскуп Марун Лахам. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх выразіў спадзяванне, што Іарданія, зможа сыграць пазітыўную ролю ў сітуацыі сірыйскага канфлікту, далучыўшыся да пазіцыі Апостальскай Сталіцы. Паводле арцыбіскупа Лахама, вайсковае ўмяшанне заходніх краін у грамадзянскую вайну ў Сірыі недапушчальна. “Насілле заўсёды нараджае насілле”, - падкрэсліў ён. Іерарх выказаў меркаванне, адносна таго, што ў Сірыі мала людзей вераць у добрыя інтэрэсы ЗША і Еўропы, звязаныя з абаронай правоў чалавека і безабаронных людзей. “Так як ніхто не верыць у іх добрую волю, не жадаем, каб гэта воля была рэалізавана ў адносінах да Сірыі”, - адзначыў ён. Арцыбіскуп Лахам дадаў: “Спадзяемся, што голас розуму, а для нас веры, пераможа і што для сірыйскага крызісу будзе знойдзена палітычнае вырашэнне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.