2013-08-29 10:40:58

Францішак: неўтаймоўнасць, прывяла св. Аўгустына на сустрэчу з Богам


RealAudioMP3 Неўтаймоўнасць сэрца – гэта тое, што вядзе да Бога і любові, адзначыў папа Францішак падчас Эўхарыстыі з нагоды адкрыцця генеральнага капітула ордэна аўгустыніянаў, якую ён узначаліў вечарам 28 жніўня. Літургія прайшла ў рымскай базыліцы св. Аўгустына. У ёй прынялі удзел законнікі, законніцы, а таксама свецкія кансэкраваныя асобы з усіх пяці кантынентаў, якія жывуць паводле рэгулы Біскупа Гіпона. Святы Айцец заклікаў іх адказаць на заклік унутранага неспакою, каб пачаць шукаць Хрыста, а таксама на патрэбы іншых, каб несці ім любоў. Паводле Францішка, няўрымслівасць, якая характарызуе св. Аўгустына, можа многаму навучыць і сучасных вернікаў. Пантыфік падзяліўся ўласным досведам у пошуку Бога і паразважаў над трыма рознымі аспектамі неўтаймоўнасці: ў духоўным пошуку, сустрэчы з Богам і любові”.

“Я бы хацеў звярнуцца да тых, хто адчувае сябе абыякавым да Бога, веры, хто знаходзіцца далёка ад Бога і пакінуў Яго. Таксама да нас, з нашымі “аддалёнасцямі” і нашымі “адкіданнямі” Бога, магчыма маленькімі, але шматлікімі ў штодзённым жыцці: паглядзі ў глыбіню твайго сэрца, паглядзі ўнутр сябе і задай пытанне: ці ты маеш сэрца, якое хоча нечага вялікага ці сэрца ўсыплёнае рэчамі?”, - сказаў Папа.

Паводле Пантыфіка, неспакой, які св. Аўгустын насіў у сэрцы, прывёў яго на сустрэчу з Богам, а не да закрытасці ў самім сабе.

“Нават у адкрыцці і сустрэчы з Богам, Аўгустын не спыніўся, не прылёг, не закрыўся ў самім сябе, як той, хто ўжо дасягнуў мэты, але працягваў шлях. Няўрымслівасць у пошуку праўды, пошуку Бога, стала няўрымслівым жаданнем ведаць Яго больш і выходзіць па-за сябе, каб пазнаёміць з Ім іншых. І менавіта гэта неўтаймоўнасць любові”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа адзначыў, што св. Аўгустын “не стамляўся абвяшчаць Бога, евангелізацаваць з адвагай, без страху, спрабуючы заўсёды быць вобразам Езуса Добрага Пастыра, які ведае сваіх авечак”. “Больш за тое, як я люблю паўтараць, ён “адчуваў пах свайго статку” і выходзіў шукаць згубленых”, - падкрэсліў Пантыфік.

“Аўгустын жыў тым, пра што св. Павел казаў Цімафею і ўсім нам: абвяшчай слова, настойліва ў час і не ў час, абвяшчай Евангелле з велікадушным і вялікім сэрцам Пастыра, які неспакойны за сваіх авечак. Скарб св. Аўгустын менавіта ў гэтай пазіцыі: заўсёды выходзіць насустрач Богу, заўсёды выходзіць насустрач статку… ён чалавек які знаходзіцца ў ціску паміж гэтымі дзвюма выхадамі… не “прыватызаваць” любоў… заўсёды крочыць. Заўсёды быць няўрымслівымі. І ў гэтым спакой неўтаймоўнасць”, - адзначыў Папа.

Францішак дадаў, што неўтаймоўнасць – гэта таксама любоў, якая заключаецца ў пастаянным пошуку дабра бліжняга, каханага чалавека. “Неўтаймоўнасць любові падштурхоўвае заўсёды ісці насустрач іншаму, не чакаючы, што іншы пакажа свае патрэбы”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.