2013-08-29 15:35:31

Папа прывітаў вернікаў Паўднёвай Карэі


RealAudioMP3 Папа Францішак высока ацаніў ініцыятыву Каталіцкага Касцёла ў Паўднёвай Карэі, дзе на працягу верасня будуць разважаць аб каштоўным укладзе і прыкладзе мучанікаў за веру. “Месяц мучанікаў” быў абвешчаны арцыбіскупам Сеўла Ём Су Чжунам. У яго рамках адбудзецца шэраг пілігрымак да санктуарыяў, асвечаных крывёй хрысціян. У спецыяльным паведамленні, скіраваным ад імя кардынала Дзяржакратар Тарчызіо Бэртонэ, Папа пажадаў, каб усе ўдзельнікі гэтых мерапрыемстваў “падтрыманыя малітвай і прыкладам мучанікам, маглі паглыбіць сваё адзінства з Езусам Хрыстом, які аддаў жыццё, каб і мы маглі раздзяліць бесцэнны дар жыцця”. Святы Айцец моліцца за тое, каб ініцыятывы ў рамках “Месяца мучанікаў”, сталі нагодай для абнаўлення веры і стымулам да больш актыўнага ўдзелу ў евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.