2013-08-29 14:18:58

Пантыфік сустрэўся з каралём Іарданіі


RealAudioMP3 Праблему мірнага вырашэння сірыйскага крызісу папа Францішак абмеркаваў 29 жніўня з каралём Іарданіі Абдалой Ібн Хусэйнам. Манарх быў прыняты Святым Айцом на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана. Затым ён сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас дыскусіі былі абмеркаваны некаторыя пытанні, якія ўяўляюць агульны інтэрэс для абодвух бакоў. У першую чаргу звярталася ўвага на праблему міра і стабільнасці на Блізкім Усходзе, аднаўлення дыялога паміж ізраіліцянамі і палестынцамі, а таксама абмяркоўвалася пытанне аб статусе Іерусаліма. Гаворачы пра трагічную сітуацыю ў Сірыі бакі пагадзіліся, што дыялог і перамовы паміж усімі кампанентамі сірыйскага грамадства, пры падтрымцы міжнароднай супольнасці – гэта адзіны шлях да заканчэння канфлікта і спынення насілля, якое штодзённа прыводзіць да шматлікіх чалавечых ахвяраў, асабліва сярод мірнага насельніцтва.

Падчас сустрэчы быў высока ацэнены ўклад караля Абдалы ў сферу міжрэлігійнага дыялога, а таксама яго ініцыятыва па скліканні ў Амане, на пачатку верасня, канферэнцыі прысвечанай выклікам, на якія хрысціяне павінны адказаць на Блізкім Усходзе, асабліва ў перыяд буйных сацыяльна-палітычных зменаў. З іншага боку, быў адзначы пазітыўны уклад хрысціяніяскіх супольнасцяў у жыццё грамадстваў рэгіёна, неад’емнай часткай якога яны з’яўляюцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.