2013-08-28 16:48:47

Папа да моладзі: нясіце ў будучыню жаданне прыгажосці, дабра і праўды


RealAudioMP3 28 жніўня папа Францішак прывітаў групу моладзі, якая прыбыла ў Рым з італьянскай дыяцэзіі Пьячэнца-Бобіа. Сустрэча паміж Святым Айцом і маладымі пілігрымамі адбылася ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, а ўдзел у ёй прынялі каля 500 чалавек. Звяртаючыся да гасцей Папа пажартаваў, што прыйшоў на сустрэчу кіруючыся эгаістычным памкненнем: “Таму што мне самаму падабаецца быць тут сярод вас!”, - сказаў Святы Айцец “і гэта эгаізм”, дадаў ён. Францішак адзначыў, што моладзь мае вялікую адказнасць – быць “рамеснікамі будучыні”. Ён падкрэсліў, што не прымае людзей, якія скардяцца на эпоху і кажуць, што “нельга нічога зрабіць”. Калі малады чалавек мне кажа: “Ойча, якія благія часы, нічога немагчыма зрабіць”, я адпраўляю яго да псіхіятра”, - сказаў Пантыфік. Паводле Папы моладзь мае тры віды жаданняў: прыгажосці, дабра і праўды. “І гэтыя тры жаданні, якія маеце ў сэрцы вы павінны несці наперад, у будучыню, рабіць будучыню з прыгажосцю, дабрынёй і Праўдай”, - сказаў Францішак. Пантыфік заклікаў моладзь быць адважнымі, ісці супраць плыні і не адказваць тым, хто хоча звесці з гэтага шляху прапанануючы наркотыкі і алкаголь.








All the contents on this site are copyrighted ©.