2013-08-28 15:02:12

Капітул ордэна аўгустыніянаў: адказаць на выклікі сучаснасці


RealAudioMP3 28 жніўня папа Францішак прыбудзе ў рымскую базыліку св. Аўгустына, каб узначаліць Эўхарыстыю з нагоды пачатку Генеральнага капітула ордэна аўгустыніянаў. Аб важнасці гэтай падзеі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё расказаў генеральны вікарый ордэна а. Міхаэль дэ Грыгорыа. Паводле законніка, у капітуле прымуць удзел каля 90 прадстаўнікоў ордэна аўгустыніянаў з розных краін свету. Падчас яго будуць абмяркоўвацца ўнутраныя пытанні манаскай супольнасці, а таксама прымацца важныя рашэнні аб яебудучыні. Сярод заданняў капітула: ўмацаванне харызмата ордэна, прыняцце праграмы дзейнасці на бліжэйшыя гады і абранне новага генеральнага настаяцеля супольнасці і яго рады.

Паводле а. Дэ Грыгорыя, удзельнікі капітула ўжо маюць падрыхтоўчы дакумент у якім акрэслены тэмы для дыскусій і пэўныя прапановы. У дакуменце асаблівая ўвага нададзена праблеме пошуку большага адзінства ў супольнасці.

Таксама законнік расказаў, што ордэн аўгустыніянаў з’яўляецца старажытным – ён быў заснаваны ў 1244 г. – і таму сёння, адзін з выклікаў, які перад ім стаць, заключаецца ў спробе адаптацыі структур супольнасці да патрэбаў сучаснай эпохі.








All the contents on this site are copyrighted ©.