2013-08-27 13:02:58

Францішак: Езус – брама адкрытая для ўсіх без выключэння


RealAudioMP3 27 жніўня папа Францішак скіраваў два новыя твіт-паведамленні. У іх Святы Айцец нагадаў некаторыя свае думкі агучаныя падчас разважання перад малітвай “Анёл Панскі” 25 жніўня. Яго Святы Айцец прысвяціў вобразу брамы, якой з’яўляецца сам Езус. На сваім акаўнце ў “Твітэры” Пантыфік напісаў: “Езус – гэта брама, якая вядзе да збаўлення і якая адкрытая для ўсіх”. У другім твіт-паведамленні Папа заклікаў “дазволіць Езусу увайсці ў наша жыццё, выходзячы з эгаізмаў, абыякавасці і закрытасці на іншых”. Перад нядзельнай марыйнай малітвай Францішак казаў, што брама, якой з’яўляецца Езус, ніколі не бывае закрытай, яна заўсёды адкрыта для ўсіх, без адметнасцяў, выключэнняў і прывелеяў. Паводле Папы гэта брама адкрыта нават для грэшнікаў, больш за тое – Езус заўсёды аддае перавагу грэшнікам, каб прабачыць іх і любіць. “Не бойцеся: Езус вас чакае! Майце адвагу, каб увайсці ў Яго браму. Усе запрошаны прайсці пра яе, прайсці праз браму веры, увайсці ў Яго жыццё і дапамагчы Яму ўвайсці ў наша жыццё, каб Ён яго перамяніў, абнавіў, падарыў поўную і доўгатрывалую радасць”, - казаў Папа.

Пасля заканчэння нядзельнай сустрэчы з вернікамі Францішак звярнуўся да сваіх чытачоў у сацыяльных сетках з твітам: “Не бойцеся прасіць прабачэння ў Бога. Ён ніколі не стамляецца прабачаць нас. Бог – гэта сама міласэрнасць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.