2013-08-27 13:38:57

Святы Айцец сустрэнецца з каралём Іарданіі


RealAudioMP3 5 верасня папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана караля Іарданні Абдалу ібн Хусэйна. Гэта будзе першая сустрэча паміж Пантыфікам і іарданскім лідэрам. Кароль Абдала ібн Хусэйн неаднаразова сустракаўся з папярэднікам папы Францішка на Пасадзе св. Пятра Бэнэдыктам XVI. Першая такая сустрэча праходзіла незадоўга пасля абрання апошняга Рымскім Пантыфікам у 2005 г. Святы Айцец прыняў іарданскага караля на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане. Галоўным чынам імі абмяркоўвалася сітуацыя на Блізкім Усходзе. Другая сустрэча паміж Бэнэдыктам XVI і Абдалой ібн Хусэйна адбылася ў 2009 г. у рамках падарожжа Пантыфіка ў Святую Зямлю. Вітаючы манарха Папа, між іншым адзначаў, што “магчымасць каталіцкай супольнасці Іарданіі будаваць публічныя культавыя месцы з’яўляецца знакам павагі гэтай краіны да рэлігіі”. Бэнэдыкт XVI высока ацаніў адкрытасць іарданскіх уладаў і асабісты ўклад караля гэтай краіны ў “спрыянне лепшаму разуменню цнотаў, якія абвяшчае іслам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.