2013-08-26 15:07:54

Сірыйскі біскуп: трэба сіла, якая дапаможа весці дыялог, а не вайну


RealAudioMP3 Словы Папы скіраваныя да сірыйскага народа перад малітвай “Анёл Панскі” 26 жніўня, напоўнілі надзеяй. Аб гэтым расказаў халдэйскі біскуп Алепа Антуан Аўдо. “Я меў магчымасць слухаць у прамым эфіры “Анёл Панскі” са Святым Айцом і быў па-сапраўднаму шчаслівы пачуць, што ён побач з намі, што казаў пра Сірыю, пра гэты “дарагі народ”, выразіў свой боль і гатоўнасць дапамагаць Сірыі. Ён папрасіў міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае для міру, для дыялога паміж рознымі бакамі канфлікта. Гэта было вельмі асабіста, вельмі ясна і прама... Гэта дае надзею ўсім нам, якія зараз, асабліва ў Алепа, знаходзімся ў вельмі складанай сітуацыі. Пасланне Папы вельмі, вельмі пазітыўнае і было высока ацэнена большай часткай насельніцтва”, - сказаў сірыйскі іерарх.

Біскуп Аўдо выказаў заклапочанасць нарастаючай пагрозай вайсковага ўмяшальніцтва ў канфлікт. “Калі будзе вайсковае ўмяшальніцтва, на маю думку, будзе новая сустветная вайна. Існуе гэта рызыка. Справы не простыя. Спадзяёмся, што словы Папы на карысць дыялога паміж рознымі бакамі канфлікту, каб знайсці выхад, стануць першым крокам да таго, каб не выкарыстоўваць зброю, а даць людзям магчымасць свабодна перамяшчацца, падарожнічаць, камунікаваць і працаваць”, - адзначыў ён і дадаў: “Гэта тое, чаго мы чакаем. Міжнароднай сілы, якая дапаможа весці дыялог, а не вайну”.








All the contents on this site are copyrighted ©.