10 верасня папа Францішак
наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам у Рыме “Astalli”. У ім тыя, хто
вымушаны пакінуць родную краіну могуць атрымаць штодзённы пасілак, медыцынскую дапамогу
і базавыя веды італьянскай мовы. Святы Айцец здзейсніць свой візіт у прыватнай форме.
Аб рашэнні асабіста прывітаць супрацоўніцаў цэнтра і бежанцаў, якія атрымліваюць у
ім дапамогу, Папа паведаміў дырэктару гэтай установы, кс. Джаванні Ла Мана, яшчэ 6
красавіка. Святар распавёў, што запрасіў Пантыфіка, а потым атрымаў ад яго званок
на мабільны тэлефон. Падчас размовы Святы Айцец паабяцаў абавязкова наведаць установу.
Цяпер стала вядома дакладная дата гэтага візіту.
За час пантыфікату Францішка
– гэта будзе яго другая сустрэчы з бежанцамі і мігрантамі. 8 ліпеня Святы Айцец наведаў
востраў Ламбедуза, які знаходзіцца недалёка ад берагоў Сіцыліі і з’яўляецца адным
з асноўных месцаў прыбыцця мігрантаў у Еўропу з афрыканскіх краін.