2013-08-25 12:40:28

Святы Айцец заклікаў спыніць вайну ў Сірыі


RealAudioMP3 Папа Францішак чарговы раз звярнуўся з заклікам аб міры ў Сірыі. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плочы св. Пятра 25 жніўня Святы Айцец адзначыў, што “з вялікім болем і нарастаючай заклапочанасцю працягвае назіраць за сітуацыяй” у гэтай блізкаўсходняй краіне. “Павялічэнне насілля ў вайне паміж братамі, пашырэнне разні і зверскіх актаў, жудасныя выявы якіх мы ўсе у гэтыя дні маглі бачыць, падштурхоўвае мяне яшчэ раз узняць голас, каб змоўк грохат зброі. Не сутыкненні даюць перспектывы надзеі для вырашэння праблем, але здольнасць сустракацца і весці дыялог”, - сказаў Францішак. Святы Айцец выразіў сваю малітоўную блізкасць і салідарнасць усім ахвярам гэтага канфлікта, усім тым, хто пакутуе, асабліва дзецям і заклікаў “трымаць заўсёды запаленай надзею на мір”.

“Я заклікаю міжнародную супольнасць, каб праявіла большую чуллівасць да трагічнай сітуацыі і скіравала ўсю сваю дзейнасць, каб дапамагчы дарагому сірыйскаму народу знайсці выхад з вайны, якая сее разбурэнні і смерць”, - сказаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.