2013-08-24 13:15:11

Папа сустрэўся са святаром з трушчобаў Буэнас-Айрэса


RealAudioMP3 24 жніўня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі аргентынскага святара кс. Жазэ Марыя дэ Паўла, вядомага таксама як айцец Пепэ. Кс. дэ Паўла з’яўляецца старым сябрам Святога Айца. Яны разам працавалі ў трушчобах Буэнас-Айрэса нясучы Евангелле мясцовым жыхарам і дапамагаючы ў вырашэнні штодзённых праблем гэтай, часта маргіналізаванай, частцы аргентынскага грамадства. Ужо на працягу апошніх шасці месяцаў кс. дэ Паўла жыве ў трыццаці кіламетрах ад Буэнас-Айрэса ў трушчобах Ла Каркова. На аўдыенцыю святар прыбыў з вялікім чэмаданам поўным падарункаў, якія сабрала Папе яго паства: просьбы аб малітве ў інтэнцыі добрага здароўя, добрай працы і вырашэння сямейных праблем, ружанцы і пярсцёнкі, якія вернікі папрасілі Папу благаславіць, кнігі аб Францішку і для Францішка, паштоўкі і лісты. Кс. Паўла перадаў Святому Айцу ліст ад маладой пары, якую апошні ведаў яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса і якім калісці абмыў ногі падчас літургіі Вялікага Чацверга.

Сярод падарункаў, быў таксама адзін правакацыйны – футбольная майка клуба “Атлетыка Ураган”, галоўнага суперніка любімай каманды Папы “Сан-Ларэнца”. Кс. Паўла расказаў, што кіраўніцтва “Атлетыка Ураган” папрасіла перадаць разам з майкай добрыя пажаданні Пантыфіку і нагадаць пра спартыўны дух спаборніцтва.









All the contents on this site are copyrighted ©.