2013-08-24 12:33:16

Папа прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Ліле


RealAudioMP3 24 жніўня папа Францішак прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя заснавання французскай Лільскай архідыяцэзіі. Святкаванні пройдуць 26-27 кастрычніка 2013 г. Лільская архідыяцэзія знаходзіцца на поўначы Францыі, каля мяжы з Бельгіяй. Яе цэтрам з’яўляецца горад Ліль. Дыяцэзію заснаваў ў 1913 г. св. Пій Х булай “Consistoriali decreti”, вылучыўшы яе з архідыяцэзіі Камбрэ. 30 сакавіка 2008 Бэнэдыкт XVI сваёй булай “In Gallia” узвысіў яе да рангу архідыяцэзіі. На сённяшні дзень на яе тэрыторыі, з 1,6 млн. жыхароў прыжывае каля 1 млн. ахрышчаных.








All the contents on this site are copyrighted ©.