2013-08-24 12:27:35

Папа зрабіў прызначэнне ў судовай дыкастэрыі Святога Пасаду


RealAudioMP3 24 жніўня папа Францішак прызначыў біскупа Джузэпэ Скіячу дадатковым сакратаром Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры – вышэйшага судовага органа Каталіцкага Касцёла. Да гэтага іерарх займаў пасаду Генеральнага Сакратара Губернатара Дзяржавы Ватыкан. Біскуп Джузэпэ Скіяча ўжо меў досвед судовай дзейнасці. Пасля вывучэння кананічнага права ў тэалагічным інстытуце ў Ачырэале, на поўдні Італіі, ён працаваў у італьянскіх дыяцэзіяльных касцёльных судах. У 1999 г. быў прызначаны прэлатам аўдытарам Трыбунала Рымскай Роты – апеляцыйнага судовага органа Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.