2013-08-24 11:08:00

Пакістанскі палітык: неадукаванасць уплывае на распаўсюджванне тэрарызма


RealAudioMP3 Павінна існаваць міжнародная стратэгія для абароны рэлігійнай свабоды, адзначыў дарадчык прэм’ер-міністра Пакістана па справах рэлігійных меншасцяў Пол Бхаці. Палітык з’яўляецца братам забітага ў 2011 г. ісламістамі вядучага хрысціянскага палітычнага дзеяча ў Пакістане Шахбаза Бхаці. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён адзначыў, што на міжнародным узроўні павінна існаваць свядомасць, што не толькі хрысціяне, але ўсе рэлігійныя меншасці, якія пакутуюць у розных краінах, павінны быць падтрыманыя. “Неабходна міжнародная стратэгія, якая бы грунтавалася на міжрэлігійным дыялогу з мэтай абароны рэлігійных меншасцяў, каб тыя не сталі аб’ектам насілля, як задараецца з хрысціянамі, інду і іншымі меншасцямі ў Пакістане”, - сказаў ён.

Гаворачы пра фактары, якія спрыяюць распаўсюджванню тэрарызма Пол Бхаці назваў высокі ўзровень неадукаванасці насельніцтва. Ён падкрэсліў, што ў такіх краінах як Пакістан і Афганістан, гэты ўзровень дасягае 50%. Яшчэ адным негатыўным фактара з’яўляецца беднасць. “Гэтыя элементы уплываюць на распаўсюджванне тэрарызма ў Афганістане, і пэўным чынам, гэта сітуацыя адлюстроўваецца на рэлігійных меншасцях ў Пакістане і іншых краінах”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.