2013-08-24 09:59:45

Кардынал Таран: веруючыя людзі – гэта рэсурс для грамадства


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прыняў удзел у “Сустрэчы за мір паміж народамі” – буйным каталіцкім форуме які 18-24 жніўня праходзіць у італьянскім Рыміні. Пурпурат выступіў перад удзельнікамі мерапрыемства ў рамках сустрэчы на тэму “Рэлігійная свабода – шлях да міру”. Звяртаючыся да іх, ён адзначыў, што перш за ўсё рэлігійная свабода з’яўляецца “фундаментальным правам” – правам “устанаўліваць адносіны з трансцэндэнтасцю, практыкаваць уласную веру публічна і свабодна вызнаваць яе”. Паводле кардынала Тарана рэлігійная свабода “нашмат большая за свабоду культа і нават сумлення”.

“Выбраць і вырашыць мець адносіны з Богам – гэта самы важны акт, які можна ўчыніць”, – падкрэсліў пурпурат і дадаў, што нельга дапускаць знешняга прымусу, каб чалавек паверыў.

Кардынал Таран адзначыў важнасць супрацоўніцтва паміж рэлігійнымі супольнасцямі і дзяржавамі: “павінны існаваць адносіны ўзаемнага даверу”, таму што дзе гэтыя рэальнасці знаходзяцца на службе аднаму чалавеку, які з’яўляецца як грамадзянінам, так і вернікам.

“Калі верым ў адзіную годнасць асобы, у яе неад’емныя правы, у служэнне бліжняму, як прыладдзе чалавечага росту, тады становіцца зразумела, якім капіталам з’яўляюцца супольнасці вернікаў для будавання мірнага свету”, – сказаў пурпурат і дадаў, што вернікі – гэта рэсурс для грамадства: яны умаўцоўваць супольнае дабро, навучаюць братэрству і салідарнасці, паказваюць, што адметнасці – гэта не небяспека, але багацце, вядуць сціплы лад жыцця, які дэманструе, як пазбегнуць рабства спажывецтва. “Вернікі, з іх жыццёвай узгодненасцю, указваюць на першаснасць этыкі перад ідэалогіяй, асобы перад рэчамі, розуму перад матэрыяй”, – сказаў ватыканскі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.