2013-08-23 12:36:27

Францішак: Пане навучы нас выходзіць на вуліцы і паказваць Тваю любоў


RealAudioMP3 “Пане навучы нас выходзіць па-за сябе. Навучы нас выходзіць на вуліцы і паказваць Тваю любоў”, – з такімі словамі папа Францішак звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у “Твітэры” 23 жніўня. Тэма выйсця па-за ўласныя рамкі вельмі блізкая Святому Айцу і ён часта звяртаецца да яе ў сваіх прамовах і гаміліях. Не была выключэннем і першай агульнай аўдыенцыя папы Францішка, якая адбылася 27 сакавіка 2013 г.. “Уваход у логіку Евангелля, наследаванне, суправаджэнне Хрыста, прабыванне з Ім, патрабуе “выйсця” з нашага асяроддзя, са стомленага і прывычнага перажывання веры, спакусаў закрытасці ва ўласных схемах, што прыводзяць да закрыцця гарызонту творчай дзейнасці Бога. Таксама і мы, калі хочам наследаваць Яго і заставацца з Ім, не павінны задавальняцца прабываннем за агароджай разам з 99 авечкамі, але “выйсці”, шукаць разам з Ім згубленую авечку, самую далёкую”, - казаў тады Папа.

Паводле Святога Айца, “выйсце” ў накірунку самых патрабуючых вядзе да сапраўднай свабоды.

“Калі мы не выходзім за ўласныя рамкі да найбольш патрабуючых братоў: да хворых, бедных, да тых, каго эксплуатуюць, калі мы не здольныя выйсці да іх ранаў, ніколі не навучымся свабодзе, якая вядзе да зыходу з саміх сябе ў накірунку ранаў Езуса. Існуюць два спосабы зыходу з саміх сябе: адзін – да ранаў Езуса, іншы – да ранаў нашых братоў і сясцёр”, - адзначыў Папа.

Францішак заклікае адкрыць дзверы нашых касцёлаў і ісці на сустрэчу з іншымі, несці ім святло і радасць нашай веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.