2013-08-23 10:49:49

Святы Айцец: рабства – супярэчыць Божаму плану


RealAudioMP3 Арганізатары канферэнцыі прысвечанай барацьбе з феноменам рабства, якая пройдзе 2-3 лістапада ў Ватыкане, адзначылі, што адным з ініцыятараў яе правядзення з’яўляецца папа Францішак. Тэма рабства шырока прысутнічае ў яго навучанні і за час свайго пантыфікату Папа неаднойчы звяртаўся да яе. “Рабства ўяўляе сабой штосці амаральнае і супрацьлеглае, таму што Бог нам даў – здольнасці ствараць, працаваць і падтрымліваць годнасць”, – казаў папа Францішак пасля трагедыі ў горадзе Дакка ў Бангладэш, дзе 23 красавіка, у выніку разбурэння будынку прамысловай фабрыкі, загінулі каля 400 рабочых. 1 мая, Папа падкрэсліваў, што загінуўшыя ў Дакке рабочыя зараблялі каля 38 еўра ў месяц. “Рабочым плацілі так. Мы гаворым пра рабства (...) І колькі нашых братоў і сёстраў знаходзяцца ў такіх самых умовах”, – адзначаў Папа. Паводле Святога Айца “не плаціць рабочым адпаведна і прымушаць людзей толькі эканоміць і накапліваць прыбытак – усё гэта супраць навучання Божага”. “Калі грамадства арганізавана так, што некаторыя пазбаўлены магчымасці працаваць, гэта значыць, што грамадства несправядлівае”, – казаў Францішак.

У сваім велікодным пасланні перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi” 31 сакавіка, Святы Айцец прасіў аб міры ў свеце, “яшчэ такім падзеленым прагнасцю тых, хто шукае лёгкага прыбытку, паранены эгаізмам, які пагражае чалавечаму жыццю і сям’і, эгаізмам, які працягвае выкарыстанне людзей – самае распаўсюджанае рабства ХХІ ст.”

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 чэрвеня Папа нагадваў, што ў гэты дзень адзначаецца, Міжнародны дзень барацьбы з дзіцячай працай, які сёлета быў прысвечаны супрацьдзеянню эксплуатацыі дзяцей у якасці хатняй прыслугі – “сумнаму феномену, які усё больш распаўсюджваецца, асабліва ў бедных краінах”. Пантыфік адзначыў, што ў свеце міліёны дзяцей адначасова з эксплуатацыяй падвяргаюцца насіллю, кепскім адносінам і дыскрымінацыі.

“Горача заклікаю міжнародную супольнасць, прыняць больш эфектыўныя меры, каб адказаць на гэту сапраўдную рану. Усе дзеці павінны мець магчымасць гуляць, вучыцца, маліцца і расці ва ўласных сем’ях, у гарманічным кантэксце любові і супакою. Гэта іх права і наш абавязак”, - сказаў Святы Айцец. Папа падкрэсліў, што спакойнае дзяцінства дазваляе дзецям з даверам глядзець на жыццё і будучыню. “Гора тым, хто гасіць у іх радасны запал надзеі”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.