2013-08-22 10:31:24

Нунцый у Сірыі: людзі стомленыя і просяць аб міры


RealAudioMP3 Апостальскі нунцый у Сірыі, арцыбіскуп Марыё Дзэнары спадзяецца, што міжнародная супольнасць прыкладзе большыя намаганні, каб пакласці канец крызіў у гэтай блізкаўсходняй краіне. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё дыпламат адзначыў, што мясцовае насельніцтва стомлена ад вайны і просіць міжнародную супольнасць толькі аб адным – аб міры. Ён падкрэсліў, што “сапраўдным шокам”, для ўсяго свету сталі тэлевізійныя выйвы аб наступствах хімічнай атакі на паўднёвым усходзе Дамаску. “Тут людзі вельмі стомленыя і звяртаюцца да міжнароднай супольнасці, каб сказаць: “Дапамажыце нам, каб гэта вайна тэрмінова скончылася! Мы стомленыя ад гэтай вайны і больш не можам!”, - сказаў дыпламатычны прадстаўнік Папы. Ён пажадаў, каб заклік сірыйскага народа паспрыяў большым намаганням з боку міжнароднай супольнасці, каб знайсці палітычнае вырашэнне гэтага складанага крызіса.








All the contents on this site are copyrighted ©.