“Францішак – вялікі
стратэг”, – лічыць Франсіска Меле, дацэнт кафедры псіхалогіі універсітэтскага каледжа
“Дэль Сальватор” у Буэнас-Айрэсе, у якім некалі выкладаў кардынал Хорхе Марыа Берголіа.
У інтэрв’ю італьянскай “La Repubblica” навуковец падзяліўся, што Святы Айцец нагадвае
яму Напалеона. “Як імператар знаходзіўся побач са сваімі салдатамі, гэты Папа таксама
любіць змяшацца са сваім народам і святарамі, каб умацоўваць іх і падштурхоўваць да
выканання душпастырскай місіі. Акрамя таго, Папа думае і дзейнічае вельмі хутка. Не
ведаем, якіх сюрпрызаў чакаць ад яго заўтра”, - сказаў ён. Франсіска Меле лічыць,
што папа Францішак з’яўляецца прадстаўніком “тэалогіі народа” натхнёнай, між іншым,
сацыяльным навучаннем Касцёла і дакументамі епіскапата краін Лацінскай Амерыкі і якую
характарызуе асаблівая ўвага да бедных. “Папа прытрымліваецца ідэі, што навучанне
Касцёла вучыць у ва што трэба верыць, але народ вучыць, як трэба верыць”, – адзначыў
навуковец.