Кардынал Бэртэла: рэформа Рымскай курыі на карысць мясцовых Касцёлаў
Рэфармаваная Рымская
курыя будзе знаходзіцца на большай службе лакальным Касцёлам. Пра гэта расказаў, кардынал
Джузэпэ Бэртэла, кіраўнік Губернатарата Дзяржавы Ватыкан у інтэрв’ю каталіцкаму выданню
“La Croix du Benin”, падчас свайго візіта ў Рэспубліку Бенін. Пурпурат з’яўляецца
адным з васьмі членаў кардынальскай дарадчай групы створанай пры Пантыфіку 13 красавіка.
Адной з мэтаў гэтай структуры з’яўляецца дапамога Святому Айцу ў падрыхтоўцы праекту
змен у Апостальскай канстытуцыі “Pastor Bonus”, якая рэгулюе працу Рымскай курыі.
Кардынал Бэртэла расказаў, што ў дадзены момант члены дарадчай групы намагаюцца сабраць
усе прапановы, якія прыходзць з розных мясцовых Касцёлаў і біскупскіх канферэнцый,
адносна рэфармавання Рымскай курыі. “Мы павінны зразумець, што думае таксама і Рымская
курыі па дадзеным пытанні. Неабходна таксама выслухаць Святога Айца, каб ведаць аб
яго пажаданнях”, - сказаў ён.
Паводле пурпурата, неабходна зразумець, якога
кшталту рэформа павінна адбыцца, каб Рымская курыя знаходзілася на большым служэнні
біскупскім канферэнцыям і мясцовым Касцёлам. “Мы павінны надаць вялікае значэнне духу
служэння”, - сказаў кардынал Бэртэла.