Асізі: Папа спрыяе павялічэнню ўвагі да францішканскай духоўнасці
Папа Францішак спрыяе
павялічэнню ўвагі да францішканскай духоўнасці. Кіраўнік Залы Друку Святога кляштару
ў Асізі, айцец Энца Фартуната падзяліўся, што з моманту абрання кардынала Берголіа
на Пасаду св. Пятра і абрання апошнім імя Францішак, значна павялічылася колькасць
пілігрымаў, якія прыбываюць у Асізі і тых, якія далучаюцца да вэб-трансляцыі з капліцы,
у якой захоўваюцца парэшткі святога бедняка. У інтэрв’ю італьянскай “La Stampa”, ён
расказаў, што колькасць наведвальнікаў радзімы св. Францішка павялівычылася на 6%
з моманту абрання новага Папы і на 10% у турыстычны сезон. Акрамя таго, за месяцы
красавік, май і чэрвень, да вэб-трансляцыі з капліцы асізкай базылікі далучылася каля
18 млн. чалавек з 123 краін свету, у той час як за папярэднія тры месяцы толькі адзін
мільён карыстальнікаў інтэрнтэта. Большасць людзей, які пажадалі правесці час перад
магілай св. Францішка з дапамогай кампьютера, паходзілі з Італіі, ЗША і Германіі.
Кусташ
францішканскага кляштару ў Асізі, а. Маўра Гамбэцці лічыць, што “папа Францішак прынёс
новае паветра”. “Гэта бачна, асабліва па людзям, якія прыбываюць да нас, па іх жаданні
шукаць кантакту з Богам, з духоўнасцю”, - сказаў ён. На думку законніка, гэта можна
патлумачыць трыма прычынамі: абраннем кардынала Берголіа, які з’яўляецца “уцелаўленнем
францішканскай духоўнасці”, крызісам – які змяніў патрэбы людзей і імкненнем шукаць
адказы, адрозныя ад прапанаваных капіталізмам і зпустошыўшых сэрцы людзей.