2013-08-21 11:15:47

Кардынал Тарксан пра СДМ: трэба падтрымліваць полымя запаленае Папам


RealAudioMP3 Кардынал Тарксан, лічыць, што адным словам “моц”, можна ахарактарызаваць усе падзеі, якія адбыліся 22-28 ліпеня ў рамках Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Пурпурат патлумачыў, што мае на ўвазе вызваляючую моц сведчання аб сапраўдным сэнсе свабоды і справядлівасці, “рэкламу” якому дала моладзь на увесь свет. Паводле яго, папа Францішак “акучыў і зрабіў урадлівай глебу на якой тысячы і нават мільёны юнакоў і дзяўчат, маглі даць свабоду свайму голасу, сваім воклічам і энергіі”. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” адзначыў, што падчас Сусветных дзён моладзі “Святы Айцец здолеў паразмаўляць з кожным”. “Гаворка ідзе пра людзей з імем і прозвішчам, а не проста з невыразнай масай”, – падкрэсліў ён.

Паводле кардынала Тарксана, Папа меў у думках, у першую чаргу, маргіналізаваную моладзь. “Моладзь маргіналізаваную ў жыцці, у прафесіі, у іх крэатыўнасці, у іх празе і голадзе па справядлівасці, у іх унутраным свеце: юнакоў і дзяўчат прыціснутых светам і якіх ніхто не можа зразумець да канца”, - сказаў кардынал Тарксан. Ён нагадаў, што перад візітам Папы ў Бразілію, тут адбыліся маніфестацыі моладзі, падчас якіх асуджаліся менавіта гэтыя з’явы.

Пурпурат выразіў меркаванне, што Сусветныя дні моладзі далі надзею, на тое што сітуацыя можа змяніцца да лепшага. “Зараз заданне кожнага, маладога і не вельмі, не згубіць гэта каштоўнае зерне (...) Папа Францішак зрабіў сваю справу. Зараз заданне асобных Касцёлаў заключаеццаў тым, каб падтрымліваць гэта безмежнае полымя, якое ён запаліў так моцна і ярка”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.