2013-08-20 16:05:41

Рыміні: дыскусія пра інтэлектуальную спадчыну Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 “Асоба, палітыка і справядлівасць у вялікіх прамовах Бэнэдыкта XVI” – пад такой назвай адбыўся круглы стол у італьянскім Рыміні, у рамках “Сустэчы за мір паміж народамі”, якая 18-24 жніўня праходзіць тут. Падчас дыскусіі падкрэслівалася багацце навучання Бэнэдыкта XVI асабліва ў гэтых тэмах. Сваімі думкамі пра ўклад Бэнэдыкта XVI ва ўмацаванне рэлігійнай свабоды ў свеце, у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падзяліўся юрыст Джозэф Вейлер, які з’яўляецца вызнаўцам юдаізму. Ён падкрэсліў, што Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI з’яўляюцца не толькі глыбокімі, але і адважнымі асобамі. “Абодва ў паняцце “рэлігійная свабода” уключылі паняцце “свабоды ад рэлігіі”, гэта значыць свабоду казаць “не” Богу. Чаму гэта фундаментальна? Адказ просты: Бог не хоча, каб народ ішоў за Ім пад прымусам. Трэба быць людзьмі з маральнай адказнасцю і свабодай выбару”, - падкрэсліў юрыст. Ён адзначыў, што права на рэлігійную свабоду фундаментальнае, бо дазваляе быць чалавечай асобай.

Джозэф Вейлер таксама адзначыў універсальнасць навучання Бэнэдыкта XVI, які імкнуўся данесці няверючым многія праўды адкрытыя Богам праз логіку і розум.








All the contents on this site are copyrighted ©.